У тунэлі маскоўскага метро зламаўся цягнік з 900 пасажырамі (відэа)

Паводле звестак выратавальнікаў, адбылося адвольнае адключэнне энергазабеспячэння ўчастка. У выніку быў затрыманы рух двух цягнікоў метро. Пазней яго аднавілі.


У цягніку, які спыніўся ў тунэлі, знаходзіліся 900 чалавек. 11 чалавек звярнуліся па меддапамогу, 4 былі шпіталізаваныя. Для расследавання здарэння створаная спецкамісія, інфармуе РІА "Новости".


Нагадаем, што 5 чэрвеня ў маскоўскім метро на Сакольнічай лініі адбылося ўзгаранне, тады эвакуявалі каля 4500 чалавек. Пацярпелі больш за 50 пасаыраў, якія звярнуліся па меддапамогу. А ў нядзелю ад удара токам загінуў машыніст — пасля змены ён выходзіў з цягніка і закрануў дэталь, якая была пад напругай.

Фота — ria.ru