У творчыя ВНУ будуць браць студэнтаў без увагі на вынікі тэстаў

Сёлета прыёмныя камісіі Акадэміі мастацтваў і Акадэміі музыкі правялі эксперымент. Абітурыентаў яны залічалі паводле творчых здольнасцяў, а не па высокіх балах на тэставанні. Пра гэта паведаміў старшыня Савету Рэспублікі Анатоль РубінаўРубінаў: "Па выніках сабралі нараду з удзелам Камітэта дзяржаўнага кантролю, Міністэрствы адукацыі, рэктараў гэтых ВНУ, а таксама Ўніверсітэта культуры і мастацтваў. Высветлілася, што эксперымент станоўчы. Шэраг абітурыентаў, якія маглі б не прайсці па старой сістэме, але таленавітыя, былі залічаны дзякуючы новаму падыходу".

Па словах Рубінава, будзе рэкамендавана працягнуць эксперымент і распаўсюдзіць яго на іншыя ВНУ.