У ваенным гарадку "Уручча" адкрылася новая база мінскага спецназа
7 кастрычніка ў ваенным гарадку "Уручча" на ўскраіне Мінска адбылося ўрачыстае адкрыццё новай базы палка міліцыі спецыяльнага прызначэння ГУУС Мінгарвыканкама.
У цырымоніі ўзялі ўдзел дзяржаўны сакратар Савета бяспекі Юрый Жадобін, міністр унутраных спраў Уладзімір Навумаў, старшыня Мінскага гарвыканкама Міхаіл Паўлаў, начальнік ГУУС Мінгарвыканкама Леанід Фармагей, новы камандзір брыгады спецыяльнага прызначэння ўнутраных войскаў палкоўнік Юрый Караеў, а таксама афіцэры, якія камандавалі гэтым падраздзяленнем у розныя гады.
Паводле слоў Навумава, адкрыццё новай базы ён расцэньвае як крэдыт даверу, каб парадак і грамадская бяспека ў сталіцы былі вышэйшыя. Ён паведаміў, што ў найбліжэйшы час на тэрыторыі базы з'явіцца жылы комплекс для супрацоўнікаў палка і аб'екты для іх спецпадрыхтоўкі.
БелаПАН