У Валожынскім раёне дасталі цела хлопца, якога 6 дзён таму засыпала зямлёй

У Валожынскім раёне ў вёсцы Гервелі дасталі цела хлопца, якога на мінулым тыдні заваліла зямлёй. Трагедыя здарылася 16 ліпеня. 26-гадовы хлопец капаў пітны калодзеж, глыбіня якога складала 25 метраў. Раптам на яго абрынуўся грунт.

Выратавальнікі не змаглі дастаць цела загінулага, бо існавала небяспека новага абвалу грунту. Сёння раніцай цела нарэшце дасталі з-пад зямлі з выкарыстаннем спецтэхнікі, паведамляе тэлеканал ОНТ.

Вядома, што малады чалавек працаваў ахоўнікам гандлёвага дома "Ждановічы" і неўзабаве збіраўся ажаніцца.