У Валожынскім раёне пажар ледзь не знішчыў цэлую вёску (фота)

Узгаранне трактара ледзь не прывяло да маштабнага пажару ў вёсцы Узбалоць Валожынскага раёна. Паведамленне пра пажар паступіла ў дзяжурную частку МНС 25 жніўня ў 13.25. Гарэла машына і прычэпная прылада — рулонны прэс-падборнік. Ад іх загарэлася 10 гектараў іржышча, а затым агонь перакінуўся на хлеў на прыватным падворку. Была пагроза таго, што пажар ахопіць усю вёску.

Пажарныя з Валожынскага падраздзялення МНС змаглі лакалізаваць узгаранне.

У выніку здарэння пацярпелых няма, перадае прэс-служба МНС.

Фота: МНС