У Валожынскім раёне загінуў мужчына, які капаў калодзеж

У Валожынскім раёне ў вёсцы Гервелі раніцай 16 ліпеня загінуў 26-гадовы мужчына, які капаў пітны калодзеж. Глыбіня складала 25 метраў, калі раптоўна абрынуўся грунт.

Прэс-служба МНС адзначае, што цела загінулага яшчэ не дасталі. Гэтае пытанне будзе вырашацца сёння. Вядома, што мужчына працаваў ахоўнікам гандлёвага дома "Ждановічы".

Здымак з архіву.