У Варшаве абмеркавалі кнігу ўраджэнца Віцебска — асабістага ворага Леніна
У Варшаве ў Беларускім дыскусійным клубе адбылася дыскусія: “Бальшавіцкі пераварот вачыма Антонія Фердынанда Асяндоўскага”. Яна прысвячалася выкрывальніцкай кнізе Асяндоўскага “Ленін”. Асяндоўскі — сусветна вядомы пісьменнік, аўтар 130 кніг, перакладзеных на дзесяткі моваў. Да падзення СССР і камуністычнай Польшчы ягоныя кнігі на нашых землях знішчаліся.
Антоній Асяндоўскі нарадзіўся 27 траўня 1876 г. каля Віцебска, пахаваны ў 1944 годзе ў Жулвіне пад Варшавай. Пасля ўваходу савецкіх войскаў цела Асяндоўскага было эксгуміравана і сфатаграфавана. Так НКВД хацела пераканацца, што асабісты вораг Леніна сапраўды нежывы.
У часы грамадзянскй вайны ў Расіі Асяндоўскі быў дарадцам адмірала Калчака. У 1918 г. ён быў звязаны з перадачай амерыканскай выведцы дакументаў Сісона, з якіх вынікала, што Ўладзімір Ульянаў і партыя бальшавікоў былі звязаныя з прускай выведкай.
У сваёй кнізе “Ленін” Асяндоўскі падае факты, што датычаць адпачатку злачынных намераў Уладзіміра Леніна і яго паплечнікаў. Гэтак, менавіта Ленін 11 снежня 1917 г. ўвёў ва ўжытак панятак “вораг народу”.