У Варшаве пройдзе міжнародная канферэнцыя "Салідарнасць з Беларуссю"
Міжнародная канферэнцыя донараў "Салідарнасць з Беларуссю" пройдзе сёння ў Варшаве. У ёй возьмуць удзел урадавыя дэлегацыі і прадстаўнікі няўрадавых арганізацыяў з краін-сябраў Еўрасаюза, краін-кандыдатаў у ЕС, ЗША і Канады. Як адзначае інфармацыйнае агенцтва Regnum са спасылкай на прэс-службу МЗС Польшчы, "канферэнцыя з'яўляецца важным элементам у фарміраванні палітыкі ў дачыненні да Беларусі". Яе ўдзельнікі будуць абмяркоўваць найперш пытанні тэрміновай дапамогі ахвярам рэпрэсій у нашай краіне.