У Варшаве пройдзе сустрэча-канцэрт з удзельнікамі акцыі пратэсту 19 снежня
Сустрэча-канцэрт з удзельнікамі акцыі 19 снежня ў Мінску пад назвай "Беларусь вокам студэнта" пройдзе 14 студзеня ў адным з варшаўскіх клубаў. Арганізатарам імпрэзы з'яўляецца Незалежнае аб'яднанне студэнтаў варшаўскага універсітэта. Спецыяльным госцем будзе актывіст дэмакратычнага руху Франак Вячорка. Пра намер наведаць імпрэзу паведаміў польскі дэпутат Павал Панцыліюш, які падчас прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі працаваў у якасці назіральніка АБСЕ. Пра падзеі 19 снежня палякам распавядзе таксама студэнтка праграмы Каліноўскага Вікторыя Хакімава.
Пасля дыскусіі адбудзецца паказ фільмаў "Музычная партызанка" і "Лекцыя беларускай мовы". Усе ахвотныя змогуць набыць сувеніры, прыбытак ад продажу якіх будзе прызначаны на дапамогу беларускім апазіціянерам.