У Ваўкавыскім раёне фура збіла 77-гадовага раварыста
Ад атрыманых траўмаў мужчына памёр на месцы.
У вёсцы Падароск Ваўкавыскага раёна 13 жніўня ў 22:45 грузавы аўтамабіль “Сканія” збіў 77-гадовага раварыста, які ад атрыманых траўмаў памёр на месцы здарэння.
Паводле дадзеных Гродзенскай абласной ДАІ, раварыст быў мясцовым жыхаром. Ён збіраўся перасекчы галоўную дарогу па самым кароткім шляху ў 17 метрах ад пешаходнага пераходу. Падчас выезда з другаснай дарогі на галоўную ён не саступіў дарогу грузавому аўтамабілю і трапіў пад яго колы. Пешаходны пераход быў асвечаны.
У цяперашні час праводзіцца праверка. Устаноўлена, што вадзіцель грузавіка быў цвярозы.
Фота: gorodkiev.com.ua