У Ваўкавыску створаны атрад “чорна-чырвоных” БРСМаўцаў
У Ваўкавыску створаны атрад “чорна-чырвоных” БРСМаўцаў. Ён зарэгістраваны ў мясцовым райвыканкаме пад назвай “Моладзевы атрад аховы правапарадку”. У склад дружыны ўваходзіць 40 чалавек, актывістаў з ваўкавыскага
хлебазавода, лакаматыўнага дэпо, аграрнага каледжа ды іншых
прадпрыемстваў. “Байцы” атрада маюць сваю форму, нарукаўныя павязкі і
пасведчанні.
Нядаўна разам з супрацоўнікамі міліцыі БРСМаўцы паўдзельнічалі ў канфіскацыі буйной партыі спірту.
Раней падобныя патрулі з’явіліся ў Гродне, іх удзельнікі былі ў чорнай форме і з чырвонымі павязкамі на рукавах.
Наша ніва