У верасні ў Беларусі пачнецца суд над распаўсюднікамі забароненага відэа

У верасні ў Беларусі пачнецца суд над распаўсюднікамі забароненага відэа. На лаве падсудных апынуцца 11 удзельнікаў злачыннай арганізацыі, якім пагражае да 15 гадоў пазбаўлення волі.  Гэты нелегальны бізнэс наладзілі маладыя людзі ад 20 да 25 гадоў. Яны набывалі забароненае відэа, пераважна ва Украіне, а пасля змяшчалі яго на спецыяльна створаных інтэрнэт-сайтах. І паказвалі карыстальнікам інтэрнэта за грошы не звычайную парнаграфію, а сэксуальныя вычварэнні з дзецьмі да 18 гадоў. Паводле словаў аператыўнікаў, самай малодшай з іх не было і трох гадоў.

Злачынная арганізацыя таксама займалася і крадзяжом грошай з крэдытных картаў сваіх кліентаў (а іх, дарэчы, было больш за 60 тысяч чалавек), ведаючы, што тыя не будуць скардзіцца ў паліцыю.

За два гады існавання злачыннай арганізацыі абвінавачваным толькі па звестках следства ўдалося зарабіць больш за пяць мільёнаў долараў.

Затрымаць арганізатараў прыбытковага бізнэса ўдалося дзякуючы спецаперацыі Інтэрпола, паведамляе тэлеканал ОНТ