У віцебскіх камунальнікаў абрабавалі склад, зніклі лічыльнікі вады
Лічыльнікі вады скралі ў віцебскіх камунальнікаў. Прадстаўнiкi адмiнiстрацыi аднаго з мясцовых жыллёва-камунальных упраўленняў паведамiлi ў міліцыю, што ноччу нехта іх вынес са складскога памяшкання.
Зламыснiк падабраў ключы i ўвайшоў на склад, якi не ахоўваўся. Як паведамляе газета "Звязда", скрадзена 60 лiчыльнiкаў халоднага водазабеспячэння i 70 мантажных камплектаў. Усё гэта, па ацэнках камунальнiкаў, каштуе звыш 2 мiльёнаў рублёў.