У Віцебскім раёне злавілі 50-гадовага эксгібіцыяніста

50-гадовага мужчыну, які палохаў жанчын, паказваючы ім свае палавыя органы, злавілі ўчора ў Віцебскім раёне.

У міліцыю звярнулася кабета, на шляху якой эксгібіцыяніст нечакана з’явіўся на чыгуначным пераездзе каля вёскі Шпілі. Праваахоўныя органы распачалі крымінальную справу.

Ядвіга Сташэўская, Еўрарадыё, Віцебск