У Віцебску абвясцілі конкурс на стварэнне гарадскога гімну

Віцебскі гарвыканкам абвясціў конкурс на стварэнне гімну горада. Да 30 верасня ўсе ахвотныя могуць даслаць у выканкам свае творы. Прымаюць як цалкам гатовыя гімны, так і асобныя часткі — толькі верш ці толькі музыку. Твор павінен адпавядаць шэрагу умоваў — быць патрыятычным, запамінальным, ўрачыстым, і пад яго павінна быць зручна маршыраваць. Ну і, вядома ж, асобна пазначаны высокі мастацкі ўзровень будучага гімну.

Віцебскі гімн мусіць быць беларускамоўным і не перавышаць чатырох строф, адна з якіх — прыпеў. Мяркуецца, што напрыканцы кастрычніка Віцебск ужо будзе мець свой гімн.