У Віцебску адбыўся вершаваны перадвыбарны пікет (фота)

Незвычайным спосабам збіраў подпісы за сваё вылучэнне ў кандыдаты ў дэпутаты віцебскі актывіст Аргкамітэта па стварэнні партыі БХД Уладзімір Рамановіч. Ён 6 сакавіка ён правёў першы з так званых “вершаваных” пікетаў. Напярэдадні жаночага дня Рамановіч сабраў нізку вершаў, прысвечаных вясне, жанчынам, каханню. Сюды трапілі як вершы класікаў: Янкі Купалы і Максіма Багдановіча — так і творы сучасных беларускіх паэтаў. знайшлося месца і для творчасці тых, хто пакуль піша “ў стол” ці друкуецца толькі ў сеціве. Актывіст прызнаўся, што аўтарам аднаго з вершаў з’яўляецца ён сам.



Вершаваныя пікеты, паводле спадара Рамановіча, павінны паказаць выбаршчыкам, што збор подпісаў за вылучэнне кандыдата можа быць не толькі сур’езным надзённым мерапрыемствам, але і маленькім святам, якое сагрэе жанчын у марозныя дні пачатку вясны.



Вершаваныя пікеты Уладзімер Рамановіч плануе праводзіць штодня да 10 сакавіка.