У Віцебску адкрылася выстава памяці Рышарда Капусцінскага
У Віцебскім абласным краязнаўчым музеі можна наведаць выставу “Паэт рэпартажу”, прысвечаную выдатнаму дзеячу еўрапейскай культуры — польскаму журналісту, пісьменніку, паэту, фатографу Рышарду Капусцінскаму. Экспазіцыю арганізаваў Інстытут польскі ў Мінску, паведамляе сайт Народныя навіны Віцебска. Пра легенду польскай журналістыкі на выставе распавядаюць дакументы, фатаграфіі, газетныя публікацыі, цытаты з ягоных кніг, выказванні вядомых людзей. Гэта быў чалавек з унікальным пачуццём падзеі, якое беспамылкова вяло яго туды, дзе рабілася гісторыя. Ён быў сведкам дзесяткаў пераваротаў і рэвалюцый, руйнавання імперый і з’яўлення новых дзяржаваў. Незадарма ў Польшчы яго называлі “каралём”, “паэтам” ці “чарадзеем” рэпартажу.
Кнігі Капусцінскага не раз былі прызнаныя кнігамі году паводле меркавання ўплывовых выданняў, а ў 1995 годзе ў Польшчы яго абвясцілі журналістам стагоддзя. Ён быў уганараваны многімі прэміямі і ўзнагародамі. Двойчы намінаваўся на літаратурную Нобелеўскую прэмію.