У Віцебску адкрылася выстава жаночага мастацтва

Напярэдадні 8 сакавіка у Віцебскім цэнтры сучаснага мастацтва адкрылася цалкам жаночая выстава пад назвай "Women Art". Каля трыццаці віцебскіх мастачак — ад студэнтак да тых, чые імёны добра вядомыя — сабралі свае работы ў адной зале, каб расказаць пра светапогляд сучаснай жанчыны.

Высветлілася, што жанчыны-мастачкі здольныя на ўсё — і намаляваць звычайнага ката, і выявіць сябе ў нечым канцэптуальным і філасофскім. Праекту "Women Art" у Віцебску ўжо два гады. Жаночая выстава становіцца добрай сакавіцкай традыцыяй.

Ядвіга Сташэўская, Еўрарадыё, Віцебск