У Віцебску асуджаны затрымаў злачынцу
Неардынарны выпадак здарыўся ў Віцебску. 25-гадовы Аляксандар Б., што адбывае пакаранне ў папраўчай ўстанове адкрытага тыпу (так званая “хімія”), затрымаў злачынцу, што абрабаваў школьніцу. Дзяўчынка, у якой невядомы дзядзька адабраў мабільнік, звярнулася па дапамогу да першага мінака, які трапіўся насустрач. Гэта і быў Аляксандр, які вяртаўся з працы. Ён дагнаў злачынцу, затрымаў яго і даставіў у міліцыю.