У Віцебску каля царквы перавярнуўся грузавік з друзам (фота)

Аўтамабіль віцебскага прадпрыемства "Гардармост" з грузам друзу "з-за тэхнічнай няспраўнасці" перавярнуўся каля Уваскрасенскай царквы. На месца прыехалі супрацоўнікі МНС, якія з дапамогай аўтакрана падымалі грузавік, інфармуе БЕЛТА.
 

Кіроўца атрымаў траўмы, яго адвезлі ў лякарню. Друз, дарэчы, ён вёз для "ямачнага рамонту" дарогі.

Фота — БЕЛТА