У Віцебску ладзіцца вялікі кангрэс інфекцыяністаў
5 чэрвеня ў Віцебску пачынаецца міжнародны еўраазіяцкі кангрэс па інфекцыйных хваробах. Навукоўцы з 16 краін постсавецкай прасторы, Прыбалтыкі ды Заходняй Еўропы збяруцца, каб абмеркаваць свае праблемы, а таксама стварыць Міжнародную еўраазійскую супольнасць інфекцыяністаў. Гэта першы такі маштабны кангрэс спецыялістаў па інфекцыйных захворваннях пасля распаду Савецкага Саюза. За гэтыя гады кожны назапасіў свой унікальны вопыт барацьбы з інфекцыямі, якім прагне падзяліцца з калегамі.
Па словах расійскага акадэміка Мікалая Юшчука, сітуацыя з інфекцыйнымі захворваннямі ў свеце такая, што хутка інфекцыі з’яднаюць тых, каго раз’ядналі палітыкі.
Ядвіга Сташэўская, Еўрарадыё, Віцебск
Па словах расійскага акадэміка Мікалая Юшчука, сітуацыя з інфекцыйнымі захворваннямі ў свеце такая, што хутка інфекцыі з’яднаюць тых, каго раз’ядналі палітыкі.
Ядвіга Сташэўская, Еўрарадыё, Віцебск