Мінак выратаваў школьніка, які з санкамі праваліўся пад лёд
Здарэнне адбылося ў Віцебску пасля 15-й гадзіны ў панядзелак, 13 студзеня.
Як паведамляе прэс-служба МНС, у раёне аўтамабільнага моста "Юбілейны" праз раку Віцьба ў вадзе апынулася дзіця. На шчасце, побач праходзіў 21-гадовы малады чалавек, які выратаваў хлопчыка яшчэ да прыезду выратавальнікаў.
Высветлілася, што вучань 5 класа катаўся на санках з горкі. Калі ж санкі заехалі на лёд, ён пайшоў іх даставаць і ў трох метрах ад берага праваліўся, апынуўся ў вадзе. З дыягназам "агульнае пераахалоджанне" школьніка шпіталізавалі ў Дзіцячую абласную клінічную бальніцу.

Фота — mchs.gov.by