У Віцебску мужчына раздаваў дзецям дэтанатары

У Віцебску затрыманы 50-гадовы мужчына, які на вуліцы раздаваў дзецям "цацкі", падобныя на дэтанатары.
Падлеткі, якім добры дзядзя прапанаваў кінуць у касцёр нейкія невялічкія прадметы, расказалі пра гэта міліцыянтам. Мужчыну затрымалі. Пры вобыску ў яго кватэры знайшлі 690 грамаў траціла і гранату часоў Другой сусветнай.

Па папярэдніх высновах праваахоўных органаў, мужчына з'яўляецца так званым "чорным капальнікам" і знайшоў усё гэта на месцах баявых дзеянняў.

Ядвіга Сташэўская, Еўрарадыё, Віцебск