У Віцебску не друкуюць улёткі з-за "тарашкевіцы" і "падазронай" статыстыкі
Затрымка з выхадам улётак Таццяны Севярынец, якая зарэгістраваная кандыдатам ў дэпутаты па Віцебскай-Горкаўскай выбарчай акрузе, адбылася з-за таго, што абласная друкарня вырашыла ўзяць на сабе ролю цэнзуры. Вось што паведамляе нашая карэспандэнтка Ядвіга Сташэўская:
"Спачатку супрацоўнікаў друкарні незадаволіла тое, што тэкст улёткі быў напісаны на "тарашкевіцы". Маўляў, карэктары няздольныя працаваць з тэкстам на “неразумелай мове”. Пасля таго, як Таццяна Севярынец згадзілася перакласці тэкст на “наркамаўку”, загадчыцы вытворчым аддзелам друкарні спадарыні Бандарэнка падаліся падазронымі статыстычныя дадзеныя, якія выкарыстоўваюцца ў тэксце ўлёткі".
Супрацоўнікі віцебскай друкарні заявілі, што не жадаюць несці адказнасць у выпадку, калі ва ўлётцы выкарыстоўваецца несапраўдная інфармацыя. Улёткі кандыдата Таццяны Севярынец павінны быць раздрукаваныя да абеда 5 верасня.