У Віцебску невядомыя падпалілі дзве фуры (фота)
Здарэнне адбылося ўвечары ў нядзелю на аўтастаянцы.
21 снежня каля 22-й гадзіны на аўтастаянцы па вуліцы Церашковай у Віцебску загарэліся дзве фуры — Івека і Вольва. Пажар аператыўна ліквідавалі выратавальнікі, агонь пашкодзіў кабіны. Прычына ўзгарання пакуль невядомая. Адна з версій — падпал, інфармуе прэс-служба МНС.
Нагадаем, уначы 20 снежня ў Гомелі на стаянцы згарэлі тры грузавыя аўтамабілі, якія належаць мясцоваму прыватнаму транспартнаму прадпрыемству.



Фота — МНС