У Віцебску паказалі паштоўку "Хэпі бёздэй, Скарына!" (фота)
У Віцебску адкрылася 19-я выстава-конкурс візуальных мастацтваў “Арт-Сесія”. Незвычайную сесію здалі студэнты з Беларусі, Расіі ды Латвіі. Сёлета акрамя традыцыйных намінацый (жывапіс, графіка, дэкаратыўна-прыкладное мастацтва, скульптура і дызайн) былі заяўленыя яшчэ дзве. Быў праведзены спецыяльны конкурс “Ільняная сукенка”. Удзел у ім ўзялі чамусьці толькі студэнты Віцебскага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэту.
Другая адмысловая намінацыя прысвячалася Полацку, які на год абраны культурнай сталіцай Беларусі. Тут удзельнікаў і журы чакаў канфуз – работ было прадстаўлена няшмат, а з таго, што стварылі студэнты, абраць лепшае аказалася немагчымым. Ні “віншавальная паштоўка” з надпісам “Хэпі бёздэй, Скарына!” і вясёлымі смайлікамі, ні вышытая бісерам царква, ні выцінаныя ды жывапісныя выявы Еўфрасінні Полацкай не падаліся экспертам вартымі таго, каб прысудзіць іх аўтарам Арт-Стыпендыю.
Тым не менш, 40 найлепшых работ з Арт-Сесіі паедуць у Полацк і будуць экспанавацца там месяц. Раней выставы з Арт-Сесіі нікуды не выязджалі.
Але не толькі гэта падалося пастаянным наведвальнікам Арт-Сесіі незвычайным. Уразіў іх і канцэрт, якім заўсёды суправаджаецца адкрыццё выставы. Замест чаканай авангарднай кампазіцыі наведвальнікі ўбачылі канцэрт, прысвечаны 65-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчынай вайне. Артысты, што выконвалі песню з фільма “Чатыры танкісты і сабака”, вывелі на сцэну нямецкую аўчарку, а завершылася дзея вайсковымі скокамі пад чырвоным сцягам.