У Віцебску праходзіць выстава ікон для невідушчых (фота)

У музеі прыватных калекцый Віцебску праходзіць выстава драўляных абразоў. Іконы работы разьбяра Юрыя Скрыпнікава добра вядомыя як у Віцебску, так і ў краіне і нават за мяжой.
58-гадовы Юрый Скрыпнікаў, былы афіцэр, бадай, адзіны ў Беларусі мастак, што робіць разныя абразы. Ягоныя працы – гэта драўляныя копіі праваслаўных пісаных абразоў. Таму яны могуць служыць невідушчым вернікам, якія маюць магчымасць “убачыць” святыню навобмацак.