У Віцебску прайшоў парад прынцэс (фотарэпартаж)
Цікавыя ідэі карнавальных касцюмаў паказалі навучэнцы віцебскай прафесійна-тэхнічнай вучэльні № 19 на конкурсе дзіцячых навагодніх строяў. Паказ адбыўся ўвечары 3 снежня. Будучыя мадэльеры пашылі больш як сорак касцюмаў на дзетак ад 1,5 да 8 гадоў. Вядома, у калекцыі назіралася некаторая гендэрная няроўнасць — строяў для прынцэс ды фей было значна больш, чым для прадстаўнікоў “моцнай паловы” дзяцінства. Рыцар, мушкецёр, Бэтмен, Бураціна, клоўн ды пара вясёлых снегавікоў — вось і ўсе “кавалеры”.

Зразумела, будучыя мадэльеры не змаглі не пахваліцца і “дарослымі” сукенкамі для навагодняга балю, і адной з лепшых сваіх калекцый, зробленай па матывах творчасці Марка Шагала.
Напярэдадні Новага году конкурс карнавальных строяў у вучэльні праводзяць ужо 10 год запар. Сёлета плануюць правесці яшчэ і конкурс, прысвечаны сімвалю наступнага году — Тыгру.