У Віцебску стары Новы год сустрэлі пад вадой
Традыцыі адзначаць стары Новы год падводным карагодам — ужо пяць гадоў. 13 студзеня у басейне "Камсамолец" ізноў на дно апусцілі штучную ёлку, упрыгожаную стракатымі цацкамі. Карагодзілі экстрэмалы — вадалазы з АСВОДу, ратавальнікі, вайскоўцы ды проста аматары падводнага плавання.
Пад вадой яны дзве гадзіны то плавалі звычайным карагодам, то "танчылі" парамі. Быў тут і свой Дзед Мароз — без барады, але ў ластах. Вадалазы нават шампанскае на дне выпілі. З кожным разам колькасць жадаючых сустрэць стары Новы год пад вадой павялічваецца.
Сёлета іх было каля трох дзесяткаў. Традыцыя перадаецца ў спадчыну: некаторыя вадалазы прывучаюць да падводных карагодаў сваіх дзяцей.
Ядвіга Сташэўская, Еўрарадыё, Віцебск