У Віцебску створана рэгіянальная структура “Мемарыялу”
Першая у краіне рэгіянальная філія секцыі “Мемарыял” Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў створана 31 сакавіка ў Віцебску.
Узначаліў яе былы вайсковец, калекцыянер, гаспадар адзінага у краіне прыватнага музея ваеннага адзення і амуніцыі Ўладзімер Сіманковіч, сябра БХД. Па словах спадара Сіманковіча, у Віцебску ўжо існуюць дзве пярвічныя арганізацыі “Мемарыялу” — Пакроўская і Ўзгорская.
У бліжэйшых планах створанай гарадской арганізацыі — работа па выяўленні месцаў пахавання ахвяраў першых месяцаў Вялікай Айчыннай.
Таксама, як распавёў Уладзімер Сіманковіч, які мае шматгадовы вопыт пошукавай работы, філія мае намер сабраць матэрыял аб неадназначнасці дзейнасці партызанскіх брыгад на тэрыторыі Віцебскай вобласці.