У Віцебску судзілі музыку, якая гучыць у заапарку
Незвычайную справу разгледзелi ў судзе Кастрычнiцкага раёна Вiцебска. Туды звярнуўся мясцовы жыхар, якi патрабаваў, каб у вiцебскiм заапарку больш не гучала музыка. На ягоны погляд, музычныя творы, што транслююць на тэрыторыi парка праз дынамiкi, перашкаджаюць адпачываць наведвальнiкам i спакойна назiраць за жывёламi, паведамляе “Звязда”.
Як высветлілася, спачатку гэты чалавек звярнуўся з пiсьмовым зваротам, дзе выказаў сваю незадаволенасць. Узровень гуку быў зменшаны, пра што гаварылася ў афiцыйным адказе, накiраваным яму. Але ж мужчына не супакоiўся, i справа дайшла да суда.
Дырэктар вiцебскага заапарка Аляксей Андрэйкаў распавёў, што перад судом было праведзена апытанне наведвальнiкаў па "музычным пытаннi". У вынiку больш як 92 адсоткі апытаных сказалi музыцы — так. Суд, улiчваючы гэта, у вынiку абаранiў музыку ў заапарку.