У Віцебску сёння адбудзецца ўрачыстае адкрыццё “Славянскага базару”
Сёння вечарам у Віцебску адбудзецца ўрачыстае адкрыццё XVI Міжнароднага фестывалю мастацтваў “Славянскі базар”. Канцэрт у Летнім амфітэатры, які пачнецца ў 20.30, працягнецца чатыры
гадзіны. У ім будуць удзельнічаць вядомыя спевакі з Беларусі, Расіі і
Украіны. Дарэчы, квіткі на канцэрт-адкрыццё ужо раскупленыя, нягледзячы
на іх высокі кошт — ад 30 да 200 тысяч рублёў.
6 ліпеня ў віцебскім парку імя Фрунзэ пачне працу кірмаш “Горад майстроў”. Таксама адкрыецца міжнароднае свята ганчарнага і кавальскага майстэрства.
Нагадаем, што “Славянскі базар” працягнецца да 13 ліпеня. Сёлета ў ім прымуць удзел каля 4,5 тысячы гасцей з 32 краін свету.
БелаПАН