У Віцебску ў двух братоў знайшлі самаробныя выбуховыя прыстасаванні

Чорных капальнікаў, якія сабралі склад боепрыпасаў, затрымалі ў Віцебску. Яны аказаліся братамі, абодва 51-гадовыя. Па месцы жыхарства мужчын праваахоўнікі знайшлі зброю, боепрыпасы, выбуховыя рэчывы і два самаробныя выбуховыя прыстасаванні. Як інфармуе БЕЛТА, у арсенале чорных капальнікаў выявілі аўтамат ППШ, абрэз паляўнічай стрэльбы, гранаты Ф-1, самаробнае прыстасаванне для бязгучнай стральбы.

Распачатая крымінальная справа (артыкул — "незаконныя дзеянні ў адносінах агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў). Братам пагражае да 10 гадоў зняволення кожнаму. Высвятляецца, адкуль мужчыны здабылі арсенал.

Фота — Fotolia