У Віцебску ў першакурснікаў скралі сейф са стыпендыяй

Студэнцкую стыпендыю для першакурснікаў скралі ў Віцебскай дзяржаўнай акадэміі ветэрынарнай медыцыны.  Злачынства адбылося падчас абедзеннага перапынку, калі ў памяшканнях вучэбнага корпуса не было людзей. Нехта здолеў адчыніць металічныя дзверы з двума замкамі, ўзламаць сейф ў касе.

Першакурснікі, у адрозненне ад іншых студэнтаў, не маюць пластыкавых банкаўскіх картак. Паведамляецца, што скрадзеныя былі каля 70 мільёнаў беларускіх рублёў, паведамляе газета “Звязда”.