У Віцебску ўжо ставяць навагоднюю ёлку (Фота)

1 лістапада на плошчы Перамогі ў Віцебску пачалі ўсталёўваць навагоднюю ёлку. Як і ў ранейшыя гады, сёлета калядны сімвал будзе складацца з мноства елачак, якія паставяць на вялікі металічны каркас, перадае сайт “Народныя навіны Віцебска”.
Навошта мясцовыя ўлады ажно за два месяцы пачалі клапаціцца пра падрыхтоўку да Новага года, незразумела.

Нагадаем, што раней навагодняя ёлка ў Віцебску на працягу некалькіх дзесяцігоддзяў стаяла на плошчы Свабоды.

Цяпер, пасля рэканструкцыі плошчы Перамогі, галоўны сімвал навагодняга свята будзе размяшчацца тут.