У Віцебску ўзнагародзяць бацькоў, якія выхоўваюць дзяцей патрыётамі

Дыплом аб прысваенні ганаровага звання “Дзіця міру” атрымае кожнае немаўля, якое народзіцца ў Віцебскай вобласці 21 верасня.
Адзначыць такім чынам Дзень міру вырашыў аблвыканкам. Да таго ж, у гэты дзень стартуе акцыя “Бацькоўская доблесць”.

На працягу года абласное аддзяленне Беларускага фонду міра будзе шукаць сем’і, дзе асобная ўвага надаецца патрыятычнаму выхаванню дзяцей. Лепшыя атрымаюць узнагароды.