У Віцебску “замініравалі” “Белпошту”, эвакуіравана каля 70 чалавек
Каля 70 чалавек давялося эвакуіраваць у выніку "замініравання" віцебскага філіяла "Белпошты". Невядомы мужчына двойчы паведамляў па тэлефоне 101 пра бомбу на пошце, перадае БЕЛТА.
Пасля эвакуацыі група размініравання дбайна праверыла ўсе памяшканні, але выбухоўкі не знайшла. Затое міліцыянты знайшлі “жартаўніка”. Ім аказаўся 22-гадовы “рэцыдывіст”.
Ён ужо быў судзімы за крадзяжы, вымагальніцтва, а таксама за ілжывае паведамленне аб небяспецы. Цяпер супраць яго распачата чарговая крымінальная справа.