У Віцебску здзейснены напад на салон мабільнай сувязі
Напад на салон мабільнай сувязі адбыўся ў Віцебску. Злачынца ўварваўся ў гандлёвы павільён і нанёс 22-гадовай працаўніцы некалькі ўдараў па галаве. Пасля гэтага ён пачаў збіраць усё, што было на прылаўках салона. Праўда, “здабыча” яго была невялікай – 11 дарагіх мадэляў
“мабільнікаў”, чатыры дзесятка карт памяці ды розная драбяза. Злачынца
неўзабаве быў затрыманы. Дзяўчына знаходзіцца ў рэанімацыі, яе стан
медыкамі ацэньваецца як стабільна цяжкі, паведамляе тэлеканал ОНТ.