У Віцебску злавілі фальшывага супрацоўніка КДБ
Злачынцу, які 14 гадоў знаходзіўся ў вышуку на тэрыторыі шасці раёнаў Беларусі ды ў Расіі, злавілі беларускія міліцыянты. 54-гадовы мужчына выдаваў сябе за супрацоўніка КДБ, ФСБ, Генеральнай пракуратуры ды іншых “сур’ёзных” устаноў.
Некаторым сваім ахвярам ён прадстаўляўся адвакатам ці буйным дзяржаўным чыноўнікам. У кожным выпадку махляр “пад’язджаў” да людзей, што мелі нейкія праблемы, і за пэўную суму грошай прапаноўваў іх вырашыць. У Чыгуначным РАЎС Віцебска не выключаюць, што некаторыя ашуканыя махляром людзі яшчэ і ўдзячныя яму.
Супрацоўнік міліцыі: “Грошы ён браў ад грамадзян, мы не выключаем, мабыць, і вырашаў нейкія пытанні, а, мабыць, пытанні і самі вырашаліся, а людзі думалі, што ён гэта дапамог ім вырашыць праблемы”.
Апошняя афёра, па якой была распачата крымінальная справа у адносінах да серыйнага махляра, тычыцца Віцебска. Сваю дапамогу ён прапанаваў мясцоваму прадпрымальніку, маёмасць якога была пад арыштам.
На хабар для супрацоўнікаў суда махляр спачатку ўзяў у даверлівага прадпрымальніка паўтара мільёна, потым запатрабаваў яшчэ грошай, а потым знік з горада. Акрамя Віцебска, ашуканца шукалі ў Мазыры, Слуцку, Бабруйску, Жыткавічах.