У Віцебску злавілі трох “аўтамабільных злодзеяў”

Трох беспрацоўных жыхароў Віцебска цягам паўгода здзейснілі не меней за дзесятак крадзяжоў з аўтамабіляў і гаражоў у абласным цэнтры. Як паведамілі “Народным навінам Віцебска” ў Першамайскім РУЎС Віцебска, “аўтамабільныя” злодзеі мелі адмысловыя прыстасаванні для ўскрыцця замкоў аўтамабіляў і гаражоў. Яны кралі запчасткі, колы, рознае абсталяванне. Усяго страты ад дзейнасці гэтай злачыннай групы склалі болей за 15 мільёнаў рублёў. Праваахоўныя органы не выключаюць, што пацярпелых ад іх дзеянняў можа быць значна болей. Цяпер злодзеям пагражае пакаранне да чатырох год пазбаўлення волі.