У Віцебску знайшлі нешта радыёактыўнае
Будаўнікі, якія разбіралі закінуты будынак былога завода буйнапанэльнага домабудавання ў Віцебску, 12 лютага знайшлі падобныя да боепрыпасаў прадметы з намаляванымі на іх знакамі радыяцыйнай небяспекі. Ўсяго іх было чатыры.
На месца прыбылі спецыялісты службы хімічнай і радыяцыйнай абароны пажарнага аварыйна-выратавальнага атраду. Высветлілася, што на паверхні прыбораў (паводле папярэдніх звестак, гэта ўзроўнемеры) узровень радыяцыі перавышае норму у 80 разоў, але на адлегласці 2 м небяспекі ўжо няма.
Бліжэйшыя жылыя будынкі знаходзяцца ад былога завода не бліжэй як 800 м, так што іх жыхарам нішто не пагражае. Цяпер гарадскі аддзел надзвычайных сітуацый сумесна з прадпрыемствам “Віцебскі ДСК” вырашаюць, якім чынам, куды і калі адвезці прыборы для пахавання. Ўсе яны сабраныя ў адным месцы пад кругласутачнай аховай.
Здымак з Народных навінаў Віцебска