У Вікторыі Азаранка 6 траўня прызначаныя 2 матчы на тэнісным турніры ў Рыме
У беларускай тэнісісткі Вікторыі Азаранка 6 траўня прызначаныя два матчы на тэнісным турніры ў Рыме. Удзень Азаранка (9-ы нумар сусветнага рэйтынгу) у паядынку 3-га раўнда адзіночнага разраду сустрэнецца з прадстаўніцай Даніі Каралін Вазняцкі (11). А ўвечары Вікторыя ў дуэце з расіянкай Аленай Веснінай згуляе ў 2-м крузе парных спаборніцтваў. Іх суперніцамі, як інфармуе БЕЛТА, будуць яшчэ дзве расійскія тэнісісткі — Дынара Сафіна і Надзея Пятрова. Рымскі турнір, агульны прызавы фонд якога складае $2 млн., завершыцца ў суботу, 9 траўня.
Беларуска Вольга Гаварцова (66) у гэтыя дні гуляе на турніры ў партугальскім Эштарыле (прызавы фонд 147 тыс. эўра). У стартавым паядынку адзінкавага разраду яна ўпэўнена абыграла расіянку Кацярыну Іванову (152) - 6:1, 6:2. 6 траўня ў нашай суайчынніцы прызначаная сустрэча з бельгійкай Янінай Вікмайер (88).