У Вілейскім раёне з'явіцца першы ў Беларусі мемарыял зніклым вёскам

Першы ў Беларусі мемарыял зніклым вёскам сёлета з'явіцца ў Вілейскім раёне. За апошнія 70 гадоў з розных прычынаў з карты Вілейшчыны знікла 250 населеных пунктаў.  У цэнтры тэрыторыi, якая ў маштабе будзе паўтараць карту раёна, усталююць металiчны каркас, сiмвал сялянскай хаты, а на месцы кожнага сельсавета размесцяць валун, дзе на дошцы памяцi будуць пералiчаны знiклыя вёсачкi. Месцам размяшчэння выбрана тэрыторыя каля вёскi Снежкава.

Паблiзу ўжо ёсць два помнiкi: экiпажу самалёта СУ-2 , якi загiнуў у першыя днi Вялiкай Айчыннай вайны, i камсамольцам-падпольшчыкам. Разам з мемарыялам знiклым вёскам яны ўтвораць мемарыяльны комплекс, паведамляе газета "Звязда".