У Вільні адкрылася эратычная цырульня
Яна з'явілася ў салоне прыгажосці Men's Dream на вуліцы Басанавічус.
Кліентаў сустракаюць просьбай не абражаць персанал грубымі каментарамі ці рэплікамі. А таксама просяць трымаць рукі пры сабе і не дакранацца да цырульнікаў.
Кліентаў у салоне абслугоўваюць сэксуальна апранутыя цырульнікі, паведамляе ru.delfi.lt. Разам з тым уладальнік салона падкрэслівае, што ніякіх інтымных паслуг кліентам тут аказваць не будуць. Скарыстацца паслугамі цырульнікаў змогуць і жанчыны, і мужчыны.
Фота — ru.delfi.lt