У Вільні пратэстуюць супраць крызісу, у Менску прыстасоўваюцца
13 студзеня супраць планаваных эканамічных рэформ і за адстаўку ўрада мітынгавалі ў сталіцы Латвіі, 14 студзеня — у Сафіі, 16 студзеня - на вуліцах Вільні. У Мінску ўсё спакойна.
Літоўскія прафсаюзныя арганізацыі наладзілі мітынг пратэсту супраць сацыяльнай, эканамічнай і фінансавай палітыкі ўладаў. Сем тысяч чалавек прыйшлі да будынка парламента з патрабаваннямі спыніць падатковую рэформу, не скарачаць заробкі работнікам дзяржсектара, не павышаць стаўку ПДК і адмовіцца ад ідэі стварэння новых міністэрстваў.
У гутарцы з БелаПАН літоўскі палітычны аглядальнік Вадзім Вілейта расказаў, што асноўныя пратэсты адрасаваны новаму ўраду. Ён быў абраны ў кастрычніку 2008 г. і заўзята пачаў пісаць і рэалізавацьі антыкрызісную праграму. Па крэдыты ў міжнародныя арганізацыі ў адрозненне ад суседняй Латвіі Вільня не звярталася, вырашыўшы, што справіцца сваімі сіламі і зэканоміць у 2009 годзе каля 2 млрд. долараў.
Паводле слоў Вілейты, рашэнні ўдараць па кішэні сярэдняга класа, які не лічыў сябе багатым. Так, з 18% да 19% вырасце падатак на даданую вартасць, чакаецца зніжэнне заплат на 12—15%, скарачэнне выплат сацыяльнага страхавання, вырасце кошт ацяпляльных паслуг. Падаходны падатак будзе скарочаны з 24% да 21%, а не да 20%, як было абяцана.
З іншага боку, мітынг у сем тысяч — невялікі, зазначыў Вілейта. У Літве, з колькасцю насельніцтва 3,3 млн. чалавек, яшчэ летась бывалі і больш шматлікія пратэсты.
Што ж суседзі-беларусы? Рэзкая 20-працэнтная дэвальвацыя беларускага рубля як першы крок, прапісаны Міжнародным валютным фондам для стабілізацыі эканомікі краіны, стала для многіх шокам. Ні наступны рост цэн, ні вымушаныя неаплачваныя адпачынкі на буйных заводах не выклікалі прыкметнай пратэстнай рэакцыі ў Беларусі. "Мітынгі ў разуменні беларуса могуць толькі пагоршыць сітуацыю. Першае, што робяць нашы суайчыннікі — шукаюць магчымасці выйсця, прыстасавання да сітуацыі, напрыклад дадатковы даход", — лічыць палітолаг В. Сіліцкі.
Паводле Сіліцкага, пратэсты ў Беларусі заўсёды эфектыўна душыліся. Беларусы могуць масава і арганізавана выйсці на плошчы хіба тады, калі іншыя магчымасці выйсця з тупіковай сітуацыі будуць вычарпаныя.