У воранаўскай кацельнай вырас гіганцкі фікус, які разбурае будынак
Вялізны 6-метровы фікус хутка праламае столь у адной з кацельных Воранава. Расліна сваімі карэннямі у мінулым годзе праламіла драўляную кадку і ўрасла ў зямлю, а яе верхавіна амаль прабіла столь. Для аднаразовай паліўкі расліны патрэбна 5 літраў вады. Аднак рабочыя, якія працуюць у кацельнай, не хочуць знішчаць гэты “цуд прыроды”, што расце ўжо больш за 10 гадоў.
Сяргей Апановіч, Еурарадыё, Гродна
Сяргей Апановіч, Еурарадыё, Гродна