У Воранаўскім раёне невядомы мужчына зладзіў разню

У Воранаўскім раёне ў адной з вёсак невядомы мужчына зладзіў сапраўдную разню. Раніцай ён зайшоў у хлеў аднаго з вяскоўцаў і з нажом у руках напаў на авечак і ягнят. Агулам пацярпелі 10 жывёлаў, з іх — 7 дарослых.

Як інфармуе прэс-служба міліцыі Гродзенскай вобласці, праваахоўнікі спрабуюць высветліць асобу злачынцы. Распачатая крымінальная справа, артыкул — "Наўмыснае знішчэнне або пашкоджанне маёмасці". Невядомаму прапануюць прыйсці ў міліцыю з яўкай з павіннай.

Фота: Fotolia