У Воранаўскім раёне паставілі помнік князю Вітаўту
23 верасня ў вёсцы Пеляса Воранаўскага раёна Гродзенскай вобласці адкрыты помнім княз. Вялікага княства Літоўскага Вітаўту, паведамляе БелаПАН. Аўтар помніка — літоўскі скульптар Альгімантас Сакалаўскас выканаў дубовую скульптуру вышынёй болей за шэсць метраў у традыцыйнай літоўскай тэхніцы разьбы па дрэве. Скульптар выявіў князя ў вобразе рыцара з каронай. У левай руцэ ён трымае скіпетр — сімвал улады, а правай рукой абапіраецца на меч. Помнік усталявалі пры падтрымцы літоўскага грамадскага аб’яднання “За грамадзянскую супольнасць”.
У пачатку XX стагоддзя помнік Вітаўту стаяў у вёсцы Дубінцы, якая ў трох кіламетраў ад Пелясы. Але ж у мясцовым аб’яднанні літоўцаў “Гімцінэ” вырашылі, што новы помнік павінен быць у Пелясе, бо Дубінцы прызнаныя неперспектыўнай вёскай.