У Воранаўскім раёне сцёкавыя воды трапілі ў меліярацыйны канал

У Воранаўскім раёне Гродзенскай вобласці спецыялісты высвятляюць ступень забруджання меліярацыйнага канала. Прычынай гэтага стаў інцыдэнт на прадпрыемстве “Лідахарчканцэнтраты”, размешчанага ў гарадскім пасёлку Радунь Воранаўскага раёна. Там увечары 19 чэрвеня прарвала каналізацыйную трубу, з-за чаго сцёкавыя воды трапілі ў меліярацыйны канал.

Супрацоўнікі Лідскай міжраённай лабараторыі Рэспубліканскага цэнтра аналітычнага кантролю ў галіне аховы навакольнага асяроддзя ўзялі пробы вады для аналізаў. Іх вынікі павінны быць гатовыя 25 чэрвеня, паведамляе Гродзенскае абласное ўпраўленне МНС.

Фота з архіву