У Вялейцы знішчылі помнік герою антысавецкага падполля (фота)
Каля Вялейкі напярэдадні Радаўніцы вандалы знішчылі помнік Расціславу Лапіцкаму — герою антысавецкага падполля, змагару за незалежнасць Беларусі. Помнік быў усталяваны вялейскай грамадскасцю ўвосень 2008 года ва ўрочышчы Красны Беражок — месцы расстрэлу героя. Камень быў асвечаны праваслаўным святаром з вёскі Касута, адкуль родам і сам Лапіцкі.
Як відаць па слядах, для знішчэння помніка выкарыстоўвалася магутная тэхніка — вялікі трактар з каўшом, самазвал.
Сам помнік уяўляў сабой камень, на якім выгравіраваны надпіс "У гэтым месцы растраляны РАСЦІСЛАЎ ЛАПІЦКІ (І.ІХ.1928 — 28.Х.1950) Змагар за незалежнасць Беларусі". Помнік быў усталяваны на бетонную падушку, меў вагу ў некалькі тон, быў злучаны з бетонам металічнымі прутамі.
vialejka.org